Пракурорскі нагляд ахоплівае ўсе галіны права Рэспублікі Беларусь. Пракуратурай Цэнтральнага раёну г.Мінска бесперапынна ажыццяўляецца нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных прававых актаў рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падведамнымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовымі прадстаўнічымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадскімі аб'яднаннямі, рэлігійнымі арганізацыямі і іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі і іншымі грамадзянамі, у тым ліку індывідуальными прадпрымальнікамі.
Пракуратурай Цэнтральнага раёну горада Мінска у межах праверкі выканання заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны выяўляюцца факты парушэнняў юрыдычнымі асобамі патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.10.2007 № 527 «Аб некаторых пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны» (далей – Указ № 527).
Згодна з п.7 Палажэння аб парадку ажыццяўлення адлічэнняў за прадпрымальніцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, выплаты кампенсацый за шкоду, якая прычыняецца гісторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, зацверджанага Указам № 527, юрыдычныя асобы пры ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы, павінны рабіць адлічэнні ў фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва (далей - фонд).
Адлічэнні ажыццяўляюцца ад прыбытку, атрыманага юрыдычнымі асобамі ад дзейнасці, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Памеры адлiчэнняў складаюць для юрыдычных i фiзiчных асоб Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, 5 працэнтаў, для замежных юрыдычных i фiзiчных асоб - 25 працэнтаў ад прыбытку, атрыманага ў вынiку дзейнасцi, якая аказала непасрэднае ўздзеянне на гiсторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы, i ўносяцца не пазней 10 лютага года, якi наступае за справаздачным годам.
За несвоечасовае ажыццяўленне адлiчэнняў i выплаты кампенсацый у фонд з адказных за дапушчаныя парушэннi асоб спаганяецца пеня ў памеры 0,01 працэнта ад сумы адлiчэння i кампенсацыi за кожны дзень пратэрмiноўкi плацяжу.
Так, за красавік 2017 года пракуратурай Цэнтральнага раёна г.Мінска юрыдычным асобам былі вынесены прадпісанні аб устараненні парушэнняў заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, юрыдычнымі асобамі ў выкананне прадпісанняў пракуратуры было выплачана 22 424,73 беларускіх рублёў у фонд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.
Гэтыя грошы былі накіраваны на рестоврацию помнікаў культуры і падтрыманне таленавітай моладзі нашай краіны.
Такім чынам каждая юрыдычная асоба, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гiсторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы уносіць свой уклад у тое каб наші нашчадкі таксама мелі магчымасць далучыцца да нашай гістарычнай спадчыні.